Шляхі нарошчвання аб'ёмаў беларускага экспарту абмяркоўвалі ў Міністэрстве замежных спраў

23 ноября 2015

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Макея праходзіла сустрэча з галоўнымі асобамі 45 дзяржаўных і прыватных кампаній краіны. За 9 месяцаў гэтага года экспарт склаў 75,7% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Найбольш істотнае падзенне экспартных паставак адбылося ў будаўнічай галіне, лёгкай прамысловасці і дрэваапрацоўцы. Выклікае асаблівую турботу сітуацыя на прадпрыемствах Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Бакі абмяняліся меркаваннямі наконт таго, што неабходна зрабіць не толькі ў наступным годзе, але і на сярэднетэрміновую перспектыву.

Людміла Галахоўская, камерцыйны дырэктар дрэваапрацоўчага прадпрыемства: "Складана сёння ўвайсці ў гандлёвыя сеткі іншых краін, гэта вельмі доўгі працэс. Сёння мы ідзём па шляху адкрыцця сваіх гандлёвых прадстаўніцтваў у Расіі. Сёння 30% мэблі ў доларах стала танней, чым летась, але, калі параўнаць у аб'ёме таварнай прадукцыі, сёння ў нас экспарт займае 50%".

Міхаіл Мятлікаў, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Сёння вялікая доля беларускага экспарту прыпадае на нашых асноўных гандлёвых партнёраў - гэта пяць, фактычна, краін. Наша задача менавіта аказаць садзейнічанне нашым прадпрыемствам у пашырэнні геаграфіі сваіх паставак".

Па выніках студзеня-верасня 2015 года, станоўчае сальда знешняга гандлю склала амаль 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў. Або парадку 190% да мінулага года. Сёння вядзецца актыўная праца над падрыхтоўкай нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2016-2020 гады.