Нашых тавараў у IKEA стане больш

15 июля 2019

На 200 мільёнаў еўра беларускія прадпрыемствы маюць намер рэалізаваць прадукцыю праз шведскую сетку, якая плануе ў найбліжэйшы год удвая павялічыць закупкі менавіта ў нашай краіне. Аб гэтым журналістам распавёў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык. Таксама Дзмітрый Мірончык адзначыў, што гэты год стаў асаблівым - Беларусь адкрыла прадстаўніцтвы ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы, што паўплывала на інтэнсіўнасць развіцця двухбаковых адносін.