На выставе ў Шанхаі сёння адкрыецца нацыянальная экспазіцыя Беларусі

6 ноября 2018

Сёння ў Шанхаі на кітайскай міжнароднай выставе імпартных тавараў і паслуг адкрыецца нацыянальная экспазіцыя Беларусі. Свае дасягненні пакажуць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Мінтранс, Мінпрам. Будуць прэзентаваныя таксама турыстычныя магчымасці Мінска. Запланаваныя і перамовы беларускай і кітайскай афіцыйных дэлегацый.