На Мазырскім НПЗ прыступяць да перапрацоўкі партыі чыстай нафты

6 мая 2019

Сёння на Мазырскім НПЗ прыступяць да перапрацоўкі партыі чыстай нафты,  якая паступіла на завод напярэдадні.  Як было заяўлена раней у Белнафтахіме, эксперты адабралі спробы сыравіны і пацвердзілі, што яе якасць адпавядае стандарту.  Нагадаем, праблемы з расійскай нафтай узніклі два тыдні таму: утрыманне хлорарганікі ў дзясяткі разоў перавысіла норму. Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў, знізіла загрузку сваіх заводаў. Прыём і транзіт нафты спыніўся ў напрамку Украіны, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Урон - сотні мільёнаў долараў.