У Гродне ўпершыню выбралі лепшага вадзіцеля смеццявоза

12 июня 2017

Фігурна правесці шматтонны самазвал па пляцоўцы, заехаць на эстакаду і загрузіць смеццевы кантэйнер, не рассыпаўшы груз. У Гродне ўпершыню выбралі лепшага вадзіцеля смеццявоза. Акрамя практычнай часткі на аўтадроме, удзельнікаў праверылі на веданне ПДР.

Аляксандр Патаповіч, галоўны інжынер спецаўтагаспадаркі г. Гродна: "Конкурс валодання загрузкай, выгрузкай смеццевых бакаў, якія стаяць на кантэйнерных пляцоўках, валоданне маніпулятарам. Г.з. правільнасць выканання аперацый, плаўнасць пастаноўкі, каб не высыпалася смецце, каб не ламаліся бачкі. Г.з. прафесійныя якасці не як вадзіцеля, а як спецыяліста па загрузцы, выгрузцы смецця".

Пераможцам конкурсу стаў Дзмітрый Вербель з Бераставіцкай ЖКГ. Ён разам са сваім калегам з Гродна прадставяць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах прафесійнага майстэрства, якія сёлета таксама правядуць упершыню.