Мультыбрэндавы цэнтр прадукцыі беларускага машынабудавання адкрыецца ў Новасібірскай вобласці

10 октября 2023

На сустрэчы ва ўрадзе сёння стала вядома, што ў Новасібірскай вобласці адкрыецца мультыбрэндавы цэнтр прадукцыі беларускага машынабудавання. Віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык адзначыў, што шоурум нашых тавараў будзе на базе гандлёвага дома МТЗ-Сібір, дзе прадэманструюць практычна ўсю лінейку айчыннай тэхнікі: трактары, камбайны, машыны для камунальнай гаспадаркі і пасажырскі транспарт. Пляцоўка таксама стане навуковым цэнтрам для навучання і сэрвіснага абслугоўвання. Дарэчы, прамысловая кааперацыя - гэта вузлавы элемент у супрацоўніцтве Мінска і Новасібірскай вобласці. Такая праца вядзецца з нашым БелАЗам па вытворчасці электрапрывадаў. Паспяхова рэалізуюцца сумесныя праекты па выпуску пасажырскай тэхнікі.