Першы тур чэмпіянату Беларусі па футболе прадоўжыцца 19 сакавіка чатырма матчамі

19 марта 2022
Першы тур чэмпіянату Беларусі па футболе сёння прадоўжыцца чатырма матчамі. Новы розыгрыш стартаваў напярэдадні сталічным дэрбі паміж "Мінскам" і "Дынама". Бела-блакітныя святкавалі ў гэтай сустрэчы перамогу. Дзеючы чэмпіён зараз знаходзіцца ў Брэсце. "Шахцёр" рыхтуецца да выязнога матча з мясцовым "Дынама". А 18-й  гадзіне прагучыць стартавы свісток, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Таксама сёння "Энергетык-БДУ" прыме "Віцебск", "Нёман" - "Тарпеда-БелАЗ", а "Іслач" згуляе са "Слуцкам".