Ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя службы

24 декабря 2019
Свята традыцыйна адзначаюць у бацькоўскім доме, дзе ўсёй сям'ёй рыхтуюць вячэру. Сканчаецца Калядны пост і пасля з'яўлення на небе першай зоркі можна смакаваць святочныя стравы. Паколькі, паводле падання, менавіта зорка, што ўзышла над Віфлеемам больш за два тысячагоддзі таму, узвясціла аб нараджэнні немаўляці Ісуса. Ва ўсіх касцёлах Беларусі ўсталяваныя святочныя батлейкі са сцэнай нараджэння Хрыста. Пачынаюцца святочныя службы. Ад касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, дзе службу будуць праводзіць вышэйшыя каталіцкія іерархі Беларусі, на прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Алена Борматава (відэа).