Мадэрнізацыя 6 льнозаводаў краіны павінна завяршыцца ў наступным годзе

4 декабря 2013

З іх два прадпрыемствы ў Віцебскай вобласці атрымаюць тэхнічнае пераабсталяванне. З ходам выканання гэтай задачы на льнозаводзе ў Паставах сёння азнаёміўся прэм'ер-міністр краіны. Міхаіл Мясніковіч наведаў цэхі, у тым ліку, асноўнай вытворчасці. Таксама кіраўніку ўрада паказалі пляцоўку будаўніцтва новага цэха. Крайні тэрмін будынка яго цеплавога контуру - студзень.


Тэму мадэрнізацыі льняной галіны Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка закрануў на мінулым тыдні, прымаючы справаздачу ўрада. З 2011-га года яго цяперашняму складу на гэты конт было дадзена 76 даручэнняў. Выкананымі можна лічыць менш за палову з іх.


Адзначым, паводле праграмы ўрада, з цяпер дзеючых 40 льнозаводаў краіны ў выніку мадэрнізацыі застанецца 25.