Практычна ўсе школы Беларусі гатовыя да новага навучальнага года

22 августа 2019

Пашпарты атрымалі 94 працэнты ўстаноў агульнай і сярэдняй адукацыі. Усе астатнія неабходныя дакументы атрымаюць 23 жніўня. Асабліва дбайна спецыялісты правяраюць гатоўнасць харчовых блокаў, сталовых, спартыўных зал, стадыёнаў, а таксама матэрыяльна-тэхнічную забяспечанасць устаноў. У гэтым навучальным годзе ў Беларусі працаваць будуць больш як тры тысячы школ, куды на заняткі другога верасня прыйдзе 1 мільён 30 тысяч вучняў. З іх 115 тысяч - першакласнікі. 

Да нoвага навучальнага года ў Беларусі адкрыюць восем школ-нoвабудоўляў  - па дзве ў Мінску і Брэсце, па адной у Грoдне, Астраўцы, Барысаве і Магілёве.