На Рэспубліканскім педсавеце спецыялісты абмеркавалі шырокае кола пытанняў

25 августа 2017

На Рэспубліканскім педсавеце спецыялісты абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія хвалююць сёння і настаўнікаў, і бацькоў, і вучняў. Сярод іх - сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, новыя праграмы і падручнікі для сярэдняй школы, уклад прафадукацыі ў інавацыйнае развіццё эканомікі, асноўныя кірункі для вышэйшай школы і карэкціроўка правіл прыёму ў ВНУ, а таксама кадры для кожнай з прыступак ведаў.

Падчас адкрытага мікрафона абмяркоўваліся канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі да 2020 года, а таксама на больш аддалены час - да 30-га. З улікам усіх меркаванняў дакумент яшчэ разгледзяць і на абласных зборах педагогаў. А пасля ён будзе прыняты. Але, як запэўнілі на савеце, ніякіх рэзкіх змен у найбліжэйшы час чакаць не варта, яны будуць пакрокавымі.