Мінскі трактарны завод пашырае экспарт у краіны Афрыкі

29 августа 2017

Судан зацікаўлены ў набыцці беларускіх трактароў. Акрамя таго, гэтая краіна мае намер выступіць пасрэднікам у рэалізацыі і іншых тавараў пад брэндам «Зроблена ў Беларусі» ў суседніх дзяржавах. Пра гэта сёння заявілі на МТЗ, які наведала суданская парламенцкая дэлегацыя. У яе складзе таксама прадстаўнікі ўрада і бізнесмены з гэтай афрыканскай краіны. Як падкрэслілі высокія госці, у беларуска-суданскага партнёрства вялікія перспектывы.