Мінская вобласць і Чэхія актывізуюць гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя адносіны

16 мая 2019

Дэлегацыя з чэшскага краю Высачына, якая сёння наведвае Салігорск, асабліва зацікаўлена ў супрацоўніцтве ў сферах аховы здароўя і адукацыі. Так, госці вывучылі вопыт арганізацыі інавацыйнага цэнтра пажарнай бяспекі. Перспектывы стварэння сумесных прадпрыемстваў абмяркоўвалі ўжо на перамовах з удзелам кіраўніцтва рэгіёнаў. Тут зацікаўленасць у такіх сферах, як дрэваапрацоўка, транспарт і лагістыка, а таксама сельская гаспадарка. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дарожнай карты развіцця супрацоўніцтва паміж Мінскай вобласцю і краем Высачына Чэхіі на набліжэйшыя два гады.

Візіт чэшскай дэлегацыі працягнецца і заўтра. Госці наведаюць у тым ліку фабрыку "Слуцкія паясы", а таксама БНТУ ў сталіцы.