У Афганістане пры выбухах у мячэці загінулі больш за 30 чалавек

18 октября 2019
Тэрміновыя навіны прыходзяць з Афганістана. Больш за 30 чалавек загінулі пры выбухах у мячэці ў правінцыі Нангархар.

Колькасць пацярпелых набліжаецца да 100. Трагедыя адбылася падчас пятнічнай малітвы. Дах мячэці абрушыўся, завалы будынка яшчэ не разабралі. Ні адна з груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за атаку.