Мінская вобласць трымае высокі тэмп уборачнай

10 августа 2018

Штодзень апрацоўваецца каля 5 % плошчаў, звыш 75 ужо ўбрана. Намалочана мільён 136 тысяч тон. Паўднёвыя раёны – у лідарах.

На першым месцы па намалотах - Слуцкі. Яго ўклад у агульны каравай - 115 тысяч тон. Затым ідуць хлебаробы з Нясвіжскага - у іх больш за 100 тысяч. У Мінскім раёне намалочана каля 90 тысяч тон збожжа.

Самыя ўраджайныя - Нясвіжскі і Дзяржынскі раёны: тут каля 45 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў і Мінскі раён - прыкладна 42 цэнтнеры з гектара.