Мінская вобласць дэманструе ўстойлівы эканамічны рост

27 августа 2015

Вынікі за першае паўгоддзе падвялі сёння ў аблвыканкаме. Прырост валавога рэгіянальнага прадукту – амаль 107%. Добрыя паказчыкі ў прамысловых прадпрыемстваў і ў сельскагаспадарчай галіне. За апошнія паўгода ў вобласці з’явілася 15 новых прадпрыемстваў. Пашырылася і геаграфія экспарту: зараз нашу прадукцыю пастаўляюць у  Новую Зеландыю, Уругвай і краіны Афрыкі.

Нагадаем, па выніках мінулага года, Мінскую вобласць прызналі лідарам у краіне па ўсіх эканоміка-сацыяльных паказчыках.