Мінск і Пекін: перспектывы ўзаемадзеяння. Дэлегацыя з Паднябеснай з візітам у Беларусі

14 октября 2019
З візітам у Мінску  знаходзіцца  кітайская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні народнага палітыка-кансультатыўнага савета Пекіна Ню Цзіншанем. На сустрэчы ў мінскай мэрыі абмеркавана супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах. Таксама разгледжаны пытанні ўзаемнага абмену ведамі ў галіне адукацыі і аховы здароўя.

Ню Цзіншань, намеснік старшыні народнага палітыка-кансультатыўнага савета г. Пекіна: "Мэта майго візіту - гэта перш за ўсё паглыбленне і наладжванне сувязяў паміж нашымі гарадамі і дзяржавамі ў розных сферах:  у культуры, адукацыі і эканоміцы, а таксама ўмацаванне дружбы паміж дзвюма дзяржавамі. Сёння ў другой палове дня мы наведаем установы аховы здароўя Мінска. Я спадзяюся, што ў будучыні нашы гарады змогуць дасягнуць яшчэ больш прадуктыўнага супрацоўніцтва".

Заўтра высокапастаўленыя кітайскія госці наведаюць сталічныя ВНУ і школы, а пасля адправяцца ў індустрыяльны парк "Вялікі камень".