Больш як 25 парод сувенірных сабак да Новага года зрабілі майстры-шкловыдзімальнікі з Бярозаўкі

31 декабря 2017

Усім нам ужо вядома: надыходзячы 2018-ы будзе годам Жоўтага Сабакі. Майстры-шкловыдзімальнікі з Бярозаўкі вырашылі парадаваць беларусаў сувенірамі да Новага года. У лінейцы - больш як 25 парод. Пітбулі, таксы, догі, пудзелі. Паводле слоў умельцаў, складанасць у тым, што на прыданне пэўнай формы расплаўленай масе ёсць літаральна некалькі імгненняў.

Выпускаць сувеніры ў выглядзе сімвала Новага года па ўсходнім календары на шклозаводзе ў Бярозаўцы ўжо традыцыя. Дарэчы, на гэтыя сувеніры высокі попыт. Так, шкляных сабачак прадалі ўжо больш як 6 тысяч.