Ратавальнікі Беларусі і ААЭ будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ліквідацыі надзвычайных здарэнняў

7 мая 2018

Ратавальнікі з Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ліквідацыі надзвычайных здарэнняў, рэагавання на катастрофы, а таксама навучання спецыялістаў. Гэтымі днямі ў Абу-Дабі праходзіць пасяджэнне сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадамі дзвюх краін. Нашу дэлегацыю ўзначальвае міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Вынікам перамоў стане мемарандум аб узаемаразуменні.