Мінск і Масква падпісалі план развіцця супрацоўніцтва на 2020-2022 гг.

26 декабря 2019
Мінск і Масква падпісалі план развіцця супрацоўніцтва на наступныя тры гады. Мэры сустрэліся ў сталіцы Расіі. Сёння Беларусь - лідар знешнегандлёвых партнёраў Масквы. У 2018 годзе двухбаковы абарот склаў каля 7 мільярдаў долараў. Беларускія спецыялісты актыўна ўдзельнічаюць у будаўніцтве маскоўскага метро, айчынныя тэхналогіі шырока выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні жылых дамоў  у Маскве. Створана сумеснае прадпрыемства па вытворчасці ліфтаў. 

Тым не менш, у супрацоўніцтве сталіц ёсць нямала рэзерваў. Так, мы можам пастаўляць у Маскву ад электробусаў да аўтобусаў на розным відзе паліва. Акрамя таго, Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве дарожных развязак, а таксама ў маскоўскай праграме па зборы і ўтылізацыі смецця.