Сёння ў сталіцы жывуць больш за 6 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

10 мая 2014

Самаму маладому з іх за 80, а многія ўжо перасягнулі 90-гадовую мяжу. Як і падпалкоўнік Георгій Копасаў. Напярэдадні Дня Перамогі ён адзначыў асабістае свята.


Расказвае Аляксандра Драгун.


Калі пачалася вайна, яму было сямнаццаць. Тады юнак без ваганняў вырашыў абараняць краіну ад нямецкіх захопнікаў. На фронт адразу не ўзялі, з далёкай Хакасіі яго адправілі ў Кемераўскае пяхотнае вучылішча.


Тры месяцы трымаў маскоўскую зону абароны. У жніўні 1942 года дывізію Георгія Копасава накіравалі пад Сталінград. 25 жорсткіх і бязлітасных дзён у баі, з усяго батальёна засталіся толькі тры байцы. Вялікія страты тады панесла пяхота.


Ранення і Георгію Копасаву пазбегнуць не ўдалося. Міна ўзарвалася літаральна за дзесяць метраў ад салдата. Ногі нібы амярцвелі. У шпіталі ён правёў 11 месяцаў, і калі раны загаіліся, вярнуўся да армейскага жыцця.


Хутка Георгій і Валянціна распісаліся. Вяселле адзначылі сціпла па цяперашніх мерках. Зараз у іх любая дачка, клапатлівыя ўнукі. Найлепшая падзяка за вернасць і сямейнае жыццё працягласцю больш чым шэсць дзясяткаў гадоў.


Дарэчы, святкаванню Вялікай Перамогі папярэднічае і асабістае свята бацькі і дзядулі - дзень нараджэння. Сёлета Георгій Якаўлевіч Копасаў адзначыў 90 гадоў, таму май для яго сям'і - месяц асаблівы.


Георгій Копасаў 27 гадоў прысвяціў ваеннай службе. Цяпер старшыня Асацыяцыі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны дапамагае дзевяноста двум баявым таварышам.