Хто прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе дзіцячае Еўрабачанне

3 октября 2013

Здольнасці канкурсантаў ужо ацэнены, юныя таленты выбраны сярод паўсотні заявак. Але ў фінал нацыянальнага этапу прайшла толькі дзясятка ўдзельнікаў. Прэтэндэнты на перамогу ўжо сёння змаглі выпрабаваць сцэну ў студыі 600 Белтэлерадыёкампаніі, на якой будуць змагацца за званне лепшага.

Чым уразяць - на першых рэпетыцыях пабывала Юлія Чаргінец.


Вакальныя дуэты і ансамблі сыходзяць у мінулае. Удзельнікі сёлетняга нацыянальнага дзіцячага конкурсу Еўрабачанне робяць стаўку толькі на свае галасавыя даныя. Сола плюс сцэнічны вобраз, за які адказвае імідж-група. У некаторых выканаўцаў - харэограф і стыліст сумяшчаюцца ў самым блізкім чалавеку.


Удзельнікам ад 10 да 15 гадоў, усе займаюцца ў вакальных цэнтрах, студыях. Узровень юных эстраднікаў настолькі моцны, што відавочнага лідара няма. Ужо шмат зроблена - абышлі дзясяткі канкурэнтаў.


Рэтра-шоу, святлодыёдныя танцы, душашчыпальныя песенныя гісторыі. Канцэпцыю выступлення распрацоўвалі месяцамі, укласціся ж трэба ў дзве з паловай хвіліны.


Тут, на гэтай сцэне, юныя артысты будуць выступаць адразу на 11 камер. Эфірную падачу выпрацоўваюць увесь сённяшні вечар і заўтрашні дзень. Задач прыйдзецца асіліць нямала: сафіты, прамы эфір, танцавальныя трукі, пры гэтым спевы - затое за дзве хвіліны можна стаць лепшым.


Сёлета малюначак нацыянальнага тура дзіцячага Еўрабачання атрымаецца яшчэ ярчэйшы. Кожная песня будзе суправаджацца тэматычным відэарадам на сцэне.


Ацэняць выступоўцаў традыцыйна: напалову - прафесійнае журы і гледачы. Весці ж адборачны этап будзе заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, якая адчула на сабе, што такое конкурс міжнароднага ўзроўню.


У прамы эфір дзясятка таленавітых спевакоў выйдзе заўтра. Трансліраваць будуць каналы Беларусь 1 і спадарожнікавы Беларусь 24.