Першыя ўстаноўкі ад Прэзідэнта на 2024-ты - Год якасці

5 января 2024

Паставіць кантроль якасці тавараў, паслуг, у цэлым якасць жыцця беларусаў на больш высокі ўзровень - такую амбіцыйную мэту мы ставім перад сабой ў 2024 годзе.

Чаму для гэтага патрэбныя намаганні ўсіх,  абмяркоўвалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Гэта першая рабочая нарада,  і аб якасці гаварылі больш глабальна, чым проста  "смачна, надзейна і даўгавечна".

З аднаго боку - у беларускіх улад ёсць дакладны план працы ў гэтым кірунку. Што патрабаваць ад вытворцаў, як кантраляваць цэны,  куды прасоўваць беларускія брэнды. Новы нацыянальны знак якасці як раз пра гэта.  Дадаткова працаваць з кадрамі, сачыць за выкананнем вызначанага на месцах і абавязкова адсутнасць фармалізму ў датычных да тэмы пытаннях.

А з другога боку -  заклік да нацыі. Лепш жыццё беларусаў могуць зрабіць толькі беларусы. Пачынаючы ад таго, як кожны з нас працуе на сваім месцы, наколькі мы педантычныя, зацікаўленыя, адказныя і сканчаючы "якасным" стаўленнем адно  да аднаго.

Беларусам ёсць чым ганарыцца ў прамысловасці, медыцыне, мы ядзім "сваё",  носім "сваё", даганяем сусветны рынак, нават там, дзе ў 90-х  моцна страцілі. Гэта пры тым, што эканоміка БССР была адной з найбольш тэхналагічных і развітых сярод іншых саюзных рэспублік.

І так, магчыма, не ўсё даецца адразу, але "якаснае і беларускае"  па многіх пазіцыях  даўно -   сінонімы. Прыкладаў сёлета павінна стаць кратна больш. Працягне Кацярына Круталевіч.