Лідар Венесуэлы Нікалас Мадура выйграў нядзельныя выбары

21 мая 2018

Ён застаецца ва ўладзе яшчэ на 6 гадоў.

Мадура змог набраць амаль 68 % галасоў. Двое яго сапернікаў - кандыдаты ад апазіцыі - разам набралі ўдвая менш. Пры гэтым некаторыя ўчасткі працавалі на тры гадзіны даўжэй, чым трэба. Вынік выбараў ужо пракаменціравалі прадстаўнікі ЗША, якія назвалі галасаванне нелегітымным. У адказ Нікалас Мадура абвінаваціў Вашынгтон у фінансаванні мясцовай апазіцыі і намеры ўзяць пад свой кантроль нафтавыя запасы Баліварыянскай Рэспублікі.

Нікалас Мадура, Прэзідэнт Венесуэлы: "Я заклікаю ўсіх кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах, усе іх палітычныя каманды да аднаўлення адносін і палітычнага дыялогу дзеля будучыні Венесуэлы. У барацьбе за будучыню Венесуэлы мы дасягнулі грандыёзных поспехаў. Нам спрабавалі перашкодзіць, нас атакавала амерыканская імперыя. Я звяртаюся да гэтых грынга: "Збаўце абароты". Не ведаю, ці захочуць яны пачуць мяне. Хай зразумеюць, нават калі яны не здольныя да разумення і дыялогу: у Венесуэлы свой шлях. Венесуэла - гарант палітычнай стабільнасці ў Паўднёвай Амерыцы і Карыбскім басейне".

Інаўгурацыя абранага прэзідэнта прызначана на сярэдзіну зімы.