У Беларусі сёння пачынае дзейнічаць новы бюджэт пражытачнага мінімуму

1 февраля 2013
Ён вырас на 5% і складае 924 тысячы рублёў. Таксама з 1 лютага павялічваюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, некаторыя віды дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.  
У краіне новыя мінімальныя спажывецкія бюджэты. Яны будуць дзейнічаць да 30 красавіка. На аднаго члена сям'і з чатырох чалавек велічыня складае мільён 458 тысяч рублёў. Для працаздольнага насельніцтва мільён 840 тысяч рублёў, для пенсіянераў мільён 430 тысяч. Нагадаем, мінімальны спажывецкі бюджэт бяруць за аснову для вызначэння мінімальных памераў зарплаты і сацыяльных выплат.