Буйная выстава сусветнага імпарту адкрылася ў Кітаі. Адна з найбуйнейшых - экспазіцыя Беларусі

5 ноября 2019

Без малога 4 тысячы кампаній са 150 краін. У Шанхаі ўрачыста адкрылі другую Кітайскую міжнародную імпартную выставу. Сёння яе наведаў старшыня КНР. Сі Цзіньпін афіцыйна аб'явіў аб старце форуму. Экспазіцыя Беларусі адна з найбуйнейшых нацыянальных прэзентацый у Шанхаі. У яе складзе Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларуская калійная кампанія, Белкамунмаш.