Кааперацыя ў галіне сувязі і інфармацыйных тэхналогій - у прыярытэце ўзаемадзеяння краін - членаў СНД

18 апреля 2017

Пра гэта сёння ў Мінску заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко на сумесным пасяджэнні савета кіраўнікоў адміністрацый Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі. За больш як 25-гадовую гісторыю ў СНД праробленая сур'ёзная праца, звязаная з развіццём сетак сувязі, укараненнем сучасных IT ва ўсе галіны нацыянальных эканомік і сістэм дзяржкіравання.

Васіль Жарко, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Перад нашымі краінамі стаяць актуальныя задачы пабудовы інфармацыйнага грамадства і далейшай інтэграцыі ў сусветную сістэму камунікацый. Важным фактарам у паспяховым рашэнні гэтых задач з'яўляецца актыўны ўдзел Рэгіянальнай садружнасці ў працы спецыялізаваных устаноў ААН - Міжнародным саюзе электрасувязі і Сусветным паштовым саюзе".

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што чарговая сустрэча ў Мінску ўнясе важкі ўклад у далейшае развіццё інфармацыйнага грамадства СНД і будзе садзейнічаць інтэграцыі ў сусветную прастору.