Кіраўскі раён хутка пачне выпускаць бульбу фры

13 мая 2024

Па ўсёй краіне працягваецца рэалізацыя канцэпцыі "Адзін раён - адзін праект". Напрыклад, у Кіраўскім хутка з'явіцца вытворчасць па выпуску бульбы фры. Прыватная ініцыятыва дазволіць стварыць 20 рабочых месцаў. Пакуль жа раён лічыцца сельскагаспадарчым. Флагман - буйная гаспадарка "Світанак", сёння тут працуюць 900 чалавек. Займаюцца гароднінай, рыбай і жывёлагадоўляй на дзевяці сучасных малочна-таварных фермах.

Многія работнікі жывуць у тыпавых дамах, якія гаспадарка пабудавала з дзяржпадтрымкай. Усё для замацавання кадраў на вёсцы.