Канцэрну Беллеспаперапрам неабходна працаваць над пошукам рынкаў збыту

27 ноября 2013

Канцэрну Беллеспаперапрам неабходна больш актыўна працаваць над пошукам рынкаў збыту інавацыйнай прадукцыі, падключыўшы да гэтага працэсу маркетынгавыя службы прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі сёння на нарадзе ў Рэчыцы, дзе абмяркоўваўся ход мадэрнізацыі на двух найбуйнейшых прадпрыемствах галіны - Рэчыцадрэў і Гомельдрэў.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, зараз стаіць задача не толькі завяршыць праекты па мадэрнізацыі і пачаць вытворчасць прадукцыі. Не менш важна выгадна ўсё гэта рэалізаваць, каб занятыя ў мадэрнізацыі прадпрыемствы змаглі самастойна вярнуць узятыя на тэхперааснашчэнне крэдыты.


Наведваючы новы завод Гомельдрэў, Міхаіл Мясніковіч яшчэ раз нагадаў аб неабходнасці ва ўсталяваныя тэрміны ўвесці яго ў строй. Сёння, нягледзячы на высокую будаўнічую гатоўнасць, мантаж абсталявання знаходзіцца толькі на пачатковай стадыі. Прытым, што да ўводу аб'екта застаецца менш як паўгода.