Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава пра барацьбу з сацыяльным утрыманствам

11 декабря 2016

Расія і Казахстан сур'ёзна зацікавіліся беларускім вопытам барацьбы з сацыяльным утрыманствам. Ім пакуль яшчэ трэба будзе прайсці гэты шлях, напэўна, з аглядкай на нас. Але з чым усё-такі маем справу мы? Аб рабоце дэкрэта Кіраўніку дзяржавы дакладвала віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. Яна ва ўрадзе адказвае ў тым ліку і за сацыяльны сектар. А таму па каментарыі мы звярнуліся менавіта да яе. Дык хто ж у рады  сучасных дармаедаў трапляе па справе, а хто выпадкова і як такога не дапускаць?