Якасны корм на аснове збожжавых і траў - залог высокай малочнай вытворчасці

19 августа 2019

Якасны корм на аснове збожжавых і траў, а таксама выкананне тэхналогій кармлення жывёл - залог высокай малочнай вытворчасці. Так, у гаспадарцы «Шапчыцы Агра» Старадарожскага раёна, якая з'яўляецца падшэфнай аднаго са сталічных прамысловых гігантаў, плануюць павялічыць пагалоўе, а разам з ім і надоі на адну карову. Зараз гэта 7 тысяч літраў за год, што вышэй за сярэдні ўзровень па краіне. Таксама тут надаюць вялікую ўвагу ўзнаўленню статка і селекцыйнай рабоце.

А тым часам сельгаспрадпрыемствы Мінскай вобласці завяршылі другі ўкос шматгадовых траў. Усяго на сёння нарыхтавана амаль два з паловай мільёны тон сенажу.