75 гадоў таму Васіль Корж вызваляў Крычаў

30 сентября 2018

Дарога перамог... 75 гадоў таму ад фашыстаў быў вызвалены Крычаў. Гераічны шлях воінаў па вызваленні нашай радзімы пачаўся 23 верасня. Мы памятаем усіх герояў гэтай страшнай вайны. Адзін з іх - Васіль Корж. Чалавек, дзякуючы якому ў Беларусі з'явіўся партызанскі рух.

Расказвае Наталля Бардзілоўская.

Хрэстаматыі не тыражуюць, але да пачатку Вялікай Айчыннай (прыкладна ад 1939 года) на мірных тады тэрыторыях Беларусі былі створаныя шэсць канспіратыўных партызанскіх атрадаў. Спецсуполкі базіраваліся ў лясах, былі на поўным забеспячэнні. У выпадку раптоўнага нападу яны павінны былі маментальна рэагаваць на ворага і весці баі ў яго тыле. Арганізаваць першыя партызанскія сховішчы было даручана палешуку Васілю Каржу. Персона абраная невыпадкова. Корж - вопытны камбрыг: у 20-ых - баец з белагвардзейцамі ў групе Кірыла Арлоўскага, у 30-ых - супрацоўнік НКУС, год ваяваў у Іспаніі супраць паўстання Франка.

Нацыянальны архіў адкрывае і непатэтычнае: так, Корж увайшоў у вайну як герой, але за тры гады да яе, пасля вяртання з Іспаніі, быў арыштаваны тымі ж органамі ДПУ. Падстава - сеяў паніку сярод насельніцтва. Ужо быў заключаны пакт аб ненападзенні. А Корж, вярнуўшыся з Еўропы, гаварыў пра прасоўванне нямецкіх войскаў на ўсход.

У першыя дні вайны ён часта адпускаў затрыманых паліцаяў, калі ўпэўніваўся: памыліліся, на іх яшчэ няма крыві. Нечаканыя факты? Шмат нефармальнага пра вайну вось у гэтых папках. Тамы за сто старонак пра першага партызана Беларуси.

Самы ўнікальны дакумент з архіва Васіля Каржа знаходзіцца вось у гэтай архіўнай папцы. Гэта асабісты дзённік будучага Героя Савецкага Саюза. Трафейны блакнот у скураным пераплёце - у ім неафіцыйная праўда пра Вялікую Айчынную вайну. У ім гісторыя партызанскага атрада, але напісаная не бюракратычнай мовай. У ім сам Корж - просты чалавек са сваімі думкамі, перажываннямі, пачуццямі. Запісы рабіліся ў 1941-1942 гадах.

Пра Каржа-героя напісаны не адзін дзясятак кніг і артыкулаў. Пра тое, якім склалася мірнае пасляваеннае жыццё Васіля Захаравіча, тым больш пра яго асабісты лёс, сёння расказвае прамы нашчадак камбрыга.

Гаспадарку, якую ўзнімаў Корж, назваў "Партызанскі край". На пенсіі ён пераехаў у Минск. У Маскве жылі першая жонка Васіля Каржа Фёкла з чатырма дарослымі дзецьмі. У Мінску была другая сям'я: жонка Кацярына і дачка Тоня. Сем'і сябравалі и тады, и сёння. Шмат рэліквій перадалі музеям.

Васіль Захаравіч Корж пражыў 68 гадоў. Ён пахаваны на Усходніх могілках сталіцы. У гонар партызана - мемарыяльныя дошкі ў Мінску і Салігорску. На радзіме Каржа, у вёсцы Хорастаў, герою Вялікай Айчыннай усталяваны помнік.