Імпартазамяшчэнне ў сферы аховы здароўя ў Беларусі сёння на высокім узроўні

11 марта 2016

Такое меркаванне агучыў кіраўнік ведамства Васіль Жарко на вялікай медыцынскай канферэнцыі. Беларускія рэнтгены, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і нават аперацыйныя сталы зусім не саступаюць замежным аналагам. Абмеркавалі на форуме і партнёрства прыватных клінік з дзяржаўнымі, а таксама развіццё вытворчасці лекаў.

Васіль Жарко, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Мы як Міністэрства аховы здароўя падтрымліваем развіццё камерцыйнага сектара, цесна супрацоўнічаем з усімі камерцыйнымі структурамі як у галіне аховы здароўя, так і фармацэўтыкі. Вырабы медыцынскага абсталявання, вырабы медыцынскай тэхнікі, мы для іх пастаянна пастаўляем інфармацыю, што нам патрэбна, займаемся імпартазамяшчэннем".

У адрозненне ад фармацэўтычных вытворчасцяў, прыватныя клінікі займаюць усяго 5 % сярод медустаноў.