Уладзіміра Корш-Сабліна сёння ўспамінаюць у Музеі гісторыі беларускага кіно

26 Сакавіка 2020
Напярэдадні 120-годдзя са дня нараджэння Уладзіміра Корш-Сабліна успамінаць рэжысёра будуць у Музеі гісторыі беларускага кіно. Сёння тут прадставяць архіўныя матэрыялы, стужкі і фотадакументы, звязаныя з творчасцю заснавальніка айчыннага кінематографа. У сваіх карцінах Корш -Саблін паказваў цэнтральныя падзеі мінулага стагоддзя. Яго "Канстанцін Заслонаў", "Маё каханне", "Шукальнікі шчасця" назаўжды ўвайшлі ў залаты фонд беларускага кінематографа. Да фігуры майстра звярталася і каманда тэлеканала "Беларусь 3". Дакументальны праект "Час кіно. Уладзімір Корш-Саблін" з фрагментамі інтэрв'ю калег рэжысёра сёння пакажуць у зале Музея гісторыі беларускага кіно. 


У творчай біяграфіі Корш-Сабліна 25 фільмаў

Ён дэбютаваў на экране як акцёр у фільме "Лясная быль". А пасля ўжо як рэжысёр расказаў 25 гісторый. Дзяржпрэмію і статус народнага артыста Корш-Саблін атрымаў за стужку "Масква - Генуя".Сёння іменем майстра названая вуліца ў Мінску.