Сяргей Руценка рыхтуецца выйсці сёння на пляцоўку

11 июня 2015

Лідар і капітан зборнай Беларусі па гандболе Сяргей Руценка рыхтуецца выйсці сёння на пляцоўку ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Босніі і Герцагавіны. Нагадаем, удзел паўсярэдняга ў паядынку быў пад пытаннем праз траўму. Беларусы ў выпадку перамогі патрапяць на турнір.