IBA IT Park уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў ПВТ

9 июня 2016

Навукова-вытворчы кластар афіцыйна адкрыла кампанія IBA IT Park на тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій. Гэта сучасны цэнтр апрацоўкі даных, фізкультурна-аздараўленчы комплекс і паркінг, якія знаходзяцца адзін ад аднаго ў крокавай даступнасці. Вядучы беларускі цэнтр распрацовак IBA ўжо на працягу амаль 10 гадоў з'яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Тым самым спрыяе развіццю экспартнага патэнцыялу рэспублікі, стварае новыя рабочыя месцы, захоўвае кваліфікаваныя і таленавітыя IT-кадры ў краіне. Толькі ў новым будынку працуе больш за 800 супрацоўнікаў.

Сёння IBA IT Park уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў ПВТ. Толькі за мінулы год аб'ём экспарту склаў больш як 40 мільёнаў долараў.