Гарады Мінскай вобласці пераходзяць на ацяпленне з дапамогай мясцовых відаў паліва

30 октября 2019
У Бярэзінскім раёне выкарыстоўваюць выключна экарэсурсы. Для гэтага там з'явілася новая кацельня - яна працуе на дранцы. Сыравіну вырабляюць на месцы. Штогод каля ста тысяч кубаметраў драўлянага паліва. Пры гэтым для ацяплення раёна дастаткова ўсяго трыццаці. Такі падыход дазваляе знізіць расход электраэнергіі і адмовіцца ад выкарыстання прыроднага газу.

Такія падыходы пачынаюць выкарыстоўваць і ў іншых раёнах. Напрыклад, новая кацельня запрацавала ў Старадарожскім.