Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрыецца ў Магілёве 10 кастрычніка

21 сентября 2018

Прыярытэтныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва ўжо больш дэталёва абмяркуюць і замацуюць дакументальна ў новых кантрактах на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён адкрыецца 10 кастрычніка ў Магілёве. Дарэчы, як раз сёння тут далі старт моладзевай тэматыцы форуму. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый Магілёва і Бранска. У найбліжэйшы час распрацуюць план сумесных праектаў.

Варта адзначыць, што Прыдняпроўскі край падтрымлівае дружалюбныя адносіны з 24 расійскімі рэгіёнамі. Асноўны і прыярытэтны - менавіта Бранская вобласць.