У Мінску выбіраюць валанцёра года

5 декабря 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску выбіраюць валанцёра года. Узнагароджваюць працоўныя студэнцкія атрады і добраахвотнікаў за асабісты ўклад. Сёлета ў такой намінацыі перамог прадстаўнік Мінскага раёна Раман Новікаў. Ганаровымі дыпломамі Белтэлерадыёкампаніі ўзнагародзілі і валанцёраў, якія працавалі на дзіцячым "Еўрабачанні". Гэта больш за 300 чалавек.

На працягу года маладыя людзі арганізоўваюць дабрачынныя вечары ў дзіцячых дамах, дапамагаюць ветэранам, дапамагаюць аднаўляць храмы і музеі. У Мінскай вобласці 5 тысяч валанцёраў.