Фінал конкурсу у Школе сельскага бізнесу на Мядзельшчыне

11 мая 2018

Стартапы аб’яднаў у вёсцы Камарова на Мядзельшчыне фінал конкурсу ў Школе сельскага бізнесу. Маладыя прадпрымальнікі паўгода праходзілі навучанне па вядзенні бізнесу і нарэшце прэзентавалі свае бізнэс-ідэі. Лепшыя атрымаюць грант на іх развіццё.

У Школе сельскага бізнесу цяперашні выпуск чацвёрты, палова выпускнікоў атрымала грант на развіццё ўласнай бізнес-ідэі. І, як паказвае практыка, былыя навучэнцы школы маюць даволі прыбытковы бізнес.