Фермеры Мінскай вобласці раскрываюць сакрэты аграбізнесу

22 июля 2016

Вырошчванне садавіны і гародніны ў прамысловых маштабах! Фермеры Мінскай вобласці раскрываюць сакрэты аграбізнесу. Вытворчасцю вітаміннай прадукцыі на 50 000 гектараў у рэгіёне займаецца амаль восемсот фермерскіх гаспадарак.

Надвор'е, вядома, сёлета ўносіць карэктывы, але зямля, калі прытрымлівацца тэхналогіі, прыносіць немалы прыбытак. Рэпартаж Аляксандра Хараўца.

Зрэшты, такіх пладоў не больш за 20 працэнтаў, гаворыць Віктар Амуркевіч. І пакуль надвор'е спрыяе, грушы і яблыкі наліваюцца сокам. А іх тут каля 30 гектараў. Актыўна вырошчваюць тут і клубніцы.

Садоўніцтвам два лепшыя сябры - Віктар Амуркевіч і Браніслаў Адамовіч - заняліся 10 гадоў таму. Пачыналі з невялікага кавалка зямлі. Сёння ў іх 70 гектараў з самай рознай садавіной: вішня, маліна, буякі.

Праз тыдзень у гаспадарцы паспее сліва. Аднак спецыяльна на продаж плады не рэалізуюць. Тут практыкуюць самазбор. Людзі сюды самастойна прыязджаюць. Збіраюць сліў столькі, колькі ім патрэбна. У выніку атрымліваецца у паўтара, а то і ў два разы танней, чым на рынку.

Разам з садавіной прадаюць і пасадачны матэрыял. Партнёры па жыцці і бізнесе не толькі душу ўкладваюць у сваю справу, але і большую частку прыбытку.

Рызыкнуў і пакуль не пралічыўся. Так Іосіф Нехвядовіч расказвае пра вырошчванне грэчкі на сваіх угоддзях. Пад пасевы крупяной культуры, з якой атрымліваецца смачная і карысная каша, фермер адвёў 70 гектараў. І гэта толькі малая частка. Збожжа, бульба, капуста, морква і буракі – на тысячы гектараў увесь спектр агародніны. Ураджаі ў гаспадара адны з лепшых у раёне. Гаворыць, галоўнае ў працы на зямлі - прытрымлівацца тэхналогіі.

Сёння толькі ў Валожынскім раёне налічваецца сорак тры сялянска-фермерскія гаспадаркі. І за апошнія пяць гадоў колькасць фермераў павялічылася ўдвая. У асноўным яны займаюцца раслінаводствам, жывёлагадоўляй, садоўніцтвам і развядзеннем рыбы. Для ахвотнікаў працаваць на зямлі ў кожным раёне сфарміраваны фонд угоддзяў, з якім фермеры могуць азнаёміцца і выбраць участак для вядзення аграбізнесу.

Усяго ж у цэнтральным рэгіёне - амаль восемсот фермерскіх гаспадарак. За апошнія пяць гадоў іх колькасць вырасла на траціну. Сёння стаць фермерам можа любы, галоўнае - жаданне працаваць на зямлі. Дывідэнды не прымусяць сябе доўга чакаць.