Пётр Парашэнка даручыў прывесці ў павышаную баявую гатоўнасць падраздзяленні арміі Украіны

11 августа 2016

І навіна з пазнакай "тэрмінова". Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў прывесці ў павышаную баявую гатоўнасць падраздзяленні арміі краіны ў раёнах мяжы з паўвостравам Крымам і на лініі сутыкнення ў Данбасе. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter адразу пасля нарады з кіраўніцтвам сілавых ведамстваў і Міністэрства замежных спраў Украіны. Мы сочым за інфармацыяй.