Фармацэўтычныя кампаніі прапануюць новыя прэпараты і пашыраюць рынкі збыту

9 июня 2016

Фармацэўтычныя кампаніі сталіцы і Мінскай вобласці прапануюць новыя прэпараты і пашыраюць рынкі збыту. Адна з галоўных задач - замяніць імпартныя лекі высакаякаснымі і даступнымі аналагамі. У цэлым беларускія фармпрадпрыемствы сёлета плануюць асвоіць выпуск не менш як 140 новых медпрэпаратаў. Як колькасць таблетак суадносіцца з іх якасцю, хто ў цэнтральным рэгіёне ў адказе за здароўе беларусаў?

Аляксей Кандраценка з падрабязнасцямі. Лагойск сёння - адзін з найбольш прывабных гарадоў Мінскай вобласці для інвестараў і бізнесу. Зручнае месцазнаходжанне - усяго 30 кіламетраў ад сталіцы і стабільныя працоўныя месцы. Многія мінчане імкнуцца працаваць менавіта тут.

У гэтых цэхах і лабараторыях толькі за мінулы год стала на 50 спецыялістаў больш. Дыплом хіміка і імкненне праявіць сябе - гарантыя добрай зарплаты і магчымасці прафесійнага росту. Усяго ж на гэтым прадпрыемстве працуюць больш за 300 чалавек, пры гэтым яно фарміруе 20 % падаткаў у бюджэт Лагойскага раёна.

Візітная картка фармацэўтычнай кампаніі ў Лагойску - сучасная вытворчасць і жорсткі кантроль якасці. Сярод асноўных рынкаў збыту - Беларусь і краіны СНД. Прычым калі 4 гады таму экспарт займаў усяго 7 %, то сёння гэта чвэрць усяго аб'ёму.

Адна з галоўных мэт лагойскага вытворцы - імпартазамяшчэнне. Прычым тут у адной "абойме" як супрацьпрастудныя прэпараты або вітаміны, так і, напрыклад, сардэчна-сасудзістыя лекі.

Зрэшты ўжо хутка кампанія зробіць яшчэ адзін крок наперад. Дырэктар прадпрыемства - сярод дэлегатаў 5-га Усебеларускага народнага сходу ад Лагойскага раёна. У дэбютанта вялікага форуму нямала ідэй і прапаноў. У калектыве не сумняваюцца - яны таксама ўнясуць свой уклад у агульны спектр задач для развіцця Мінскай вобласці.