Еўрапейская камісія забараніла пастаўкі беларускага насення лясных дрэў і саджанцаў

26 января 2020
Навагоднія святы закончыліся, а елкі засталіся. Больш дакладна,  пытанні па экспарце яе насення. Швецыя зацікаўленая ў імпарце такога тавара, а мы, як аказваецца, не зацікаўленыя яго прадаваць. 

З 1 студзеня гэтага года еўрапейская камісія забараніла пастаўкі беларускага насення лясных дрэў і саджанцаў на сваю тэрыторыю, бо з нашага боку няма патрэбных сертыфікатаў якасці і іншых дакументаў. 

Хоць патрабаванні былі названыя некалькі гадоў таму, а воз і зараз там. Раней шведскія кампаніі самастойна рыхтавалі ўсе дакументы. Складваецца ўражанне, што нашым лясгасам гэта трэба менш за ўсё.

Пры гэтым скандынаўская краіна імпартуе беларускае насенне елкі амаль 60 гадоў. Траціна лясоў Швецыі мае беларускія карані. Таму трывогі цалкам апраўданыя. Асабліва калі ўлічыць, што Швецыя адзін з найбуйнейшых перапрацоўшчыкаў драўніны ў свеце.

Ці ўзыдзе новы беларускі лес у скандынаўскай краіне, ці чакаюць яго ў ЕС і на якіх умовах? Сваё расследаванне правяла Ксенія Лебедзева (відэа).