Экспарт прадукцыі павялічвае Беларускі аўтазавод

14 июля 2018

З пачатку года з Жодзіна прададзена больш як 600 машын у 27 краін свету. Асноўны вектар продажу – Расія – гэта 60 працэнтаў паставак. Партфель заказаў для прамыслоўцаў Украіны на 40 мільёнаў долараў. Прычым, у нашай паўднёвай краіне-суседцы папулярныя мадэлі грузападымальнасцю 130 і 220 тон. А сярод новых экспартных кірункаў БелАЗа - Філіпіны і Бангладэш.

У цэлым па выніках гэтага года жодзінскі БелАЗ плануе павялічыць экспарт прадукцыі не менш як на 12 працэнтаў.