У сталіцы з'явіцца Музей мініяцюр

17 ноября 2016

Убачыць усю Беларусь за некалькі гадзін… Краіна ў фармаце міні - у сталіцы з'явіцца Музей мініяцюр. На макетах – Брэсцкая крэпасць, Нацыянальная бібліятэка ці касцёл святых Сымона і Алены. Словам, усе ключавыя славутасці нашай краіны. Зараз завяршаюцца апошнія работы па падрыхтоўцы экспанатаў. Кожны з іх – сапраўдны твор мастацтва. Спачатку макет мадэлююць на камп'ютары. Пасля робяць аснову з ліста фанеры, некаторыя дэталі выдрукоўвае 3D-прынтар. Але больую частку робяць менавіта людзі: злучаюць усе дэталі ў адзінае цэлае, размалёўваюць, высаджваюць траву, наклейваюць цэглу ці каменьчыкі. Напрыклад, толькі маленькіх чалавечкаў для ўсіх макетаў патрэбна амаль 10 тысяч.

Да адкрыцця музея падрыхтавалі 18 макетаў. Але ў будучыні экспазіцыю плануюць пашырыць да 70-ці экспанатаў. Акрамя таго, у «краіне міні» можна будзе набыць сувенір з нацыянальным каларытам ці паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе макета. Адкрыццё музея запланавана на пачатак снежня.