Эксклюзіўнае інтэрв'ю міністра эканомікі Беларусі ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры"

19 января 2018

Беларусь будзе імкнуцца выйсці на ўзровень інфляцыі ў 2-3 % да 2020 года, захоўваючы макраэканамічную стабільнасць унутранага рынку і знешні попыт на тавары. На гэты год у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця пазначана лічба не вышэйшая за 6 %. А рост ВУП - 3 з паловай. Не менш за працэнт па годзе ў скарбонцы прамысловай вытворчасці забяспечаць мадэрнізаваныя прадпрыемствы: "Камволь", "Аршанскі льнокамбінат" і "БелДжы". Першыя вынікі працы будуць бачныя ўжо праз тры месяцы.

Падрабязна аб галоўных маторах росту эканомікі, канкурэнцыі на рынку, малым бізнесе і дзяржаўным падыходзе да кожнага прадпрыемства глядзіце ў эксклюзіўным інтэрв'ю Міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Зіноўскага ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".