Папраўкі ў Працоўны кодэкс Беларусі ўступаюць у сілу

28 января 2020
Дадатковы водпуск для бацькоў, а таксама падаўжэнне кантракта да трох гадоў з добрасумленнымі супрацоўнікамі. Сёння ў Беларусі ўступае ў сілу абноўлены Працоўны кодэкс. Змяненні ў першую чаргу накіраваны на абарону правоў работнікаў і пашырэнне паўнамоцтваў наймальнікаў. З'явіцца цэлая глава, якая рэгулюе паняцце "дыстанцыйная занятасць". На тых, хто  працуе аддалена, будуць распаўсюджвацца агульныя нормы Працоўнага кодэкса. Новаўвядзенні закрануць і татаў - зараз яны змогуць пайсці ў двухтыднёвы водпуск, праўда, толькі ў першыя паўгода пасля нараджэння дзіцяці.