Прэзідэнт прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава

17 ноября 2014
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асаблівую ўвагу Дзяржкантроль павінен надаць мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі, а таксама тым праектам, у якія ўкладзеныя вялікія грошы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што буйныя даручэнні Прэзідэнта павінны быць пад жорсткім кантролем КДК, а падыход павінен быць сістэмным.

Падчас рабочай сустрэчы са Старшынёй Дзяржкантролю Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на пытанні выканальніцкай дысцыпліны ў КДК.