Эканоміка Мінскай вобласці з пачатку года дэманструе станоўчыя вынікі

5 марта 2015

Так, па тэмпе росту валавога рэгіянальнага прадукту, цэнтральны рэгіён на першым месцы ў краіне. Лідзіруючыя пазіцыі таксама ў аграпрамысловым комплексе.

З тымі, хто ўдала папаўняе беларускі рынак якаснымі і запатрабаванымі таварамі і пры гэтым не забываецца пра экспарт, сустрэўся Аляксей Кандраценка.

З першага погляду здаецца, што драўніна - матэрыял грубы. Але ўмелыя рукі і найноўшыя тэхналогіі ператвораць яе ў сапраўдны ювелірны шэдэўр. Усё - прыгожа і дакладна да міліметра. Гэта прынцып вытворчасці паркета і паркетнай дошкі. Тавар не танны, але запатрабаваны.

Для таго каб паркет трапіў ў кватэру ці офіс у гатовым выглядзе, ён пройдзе не менш чым 12 стадый вытворчасці. Ад выбару сыравіны да фінальнай ўпакоўкі тавару.

Сыравіна, якую выкарыстоўвае паркетная фабрыка з Заслаўя, - натуральная: дуб, ясень. Пры гэтым патрабаванні да якасці прадукцыі - павышаныя.

Заслаўскі вытворца не проста працуе на ўнутраны рынак і экспарт, але і заўсёды прапануе навінкі.

Лёгкасць, трываласць і надзейнасць. Прынцып, які больш за 10 гадоў культывуе гэта прадпрыемства. Алюмініевыя профілі, якія тут вырабляюць, удала "прапісаліся" як на сталічных буйных аб'ектах, так і за мяжой.

Эканамісты ўпэўненыя - поспехі пачатку года заснаваныя на базісе дасягненняў 2014-га. І цяпер важна гэты трэнд не проста замацаваць, але і прымножыць.